Уладзімір Баштаненка вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА

    Генерал-маёр Уладзімір Баштаненка вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку (падпункт 217.2 пункта 217 Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы) з правам нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня.