Уладзімір Астапенка вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Аргенціне

    Уладзімір Астапенка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дыпламатычнай службе. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 лістапада.

    У адпаведнасці з Указам, Уладзімір Астапенка таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.