Указам Прэзідэнта пашыраны паўнамоцтвы мясцовых улад па распараджэнні маёмасцю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 330 "Аб распараджэнні маёмасцю". Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення адносін па распараджэнні маёмасцю, пашырэння паўнамоцтваў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, спрашчэння парадку ўключэння маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот.

    Указ прадугледжвае перадачу паўнамоцтваў па распараджэнні маёмасцю ад Савета Міністраў дзяржаўным органам і арганізацыям, ад аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама мясцовым раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам. Таксама пашыраюцца паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.