Указ, якім прадугледжваецца стварэнне рэестра банкаўскіх гарантый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім прадугледжваецца стварэнне рэестра банкаўскіх гарантый.
У рэестры будзе змешчана інфармацыя аб гарантыях, выдадзеных банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі Беларусі.
Неабходнасць стварэння гэтай сістэмы абумоўлена актыўным прымяненнем суб'ектамі гаспадарання банкаўскіх гарантый для забеспячэння сваіх кантрактных абавязацельстваў. Фарміраванне рэестра накіравана не толькі на выкананне інфармацыйнай функцыі, але і на арганізацыю празрыстай і эфектыўнай сістэмы забеспячэння сапраўднасці намераў плацельшчыка і (або) пастаўшчыка і пацвярджэння добрасумленнасці банка, які выдаў гарантыю.
Парадак фарміравання, вядзення і форма рэестра будуць вызначацца Нацыянальным банкам. Адказнасць за паўнату і дакладнасць інфармацыі, што накіроўваецца ў Нацыянальны банк для ўключэння ў рэестр, ускладаецца на банк, які прадаставіў яе.
Доступ да рэестра будзе забяспечвацца Нацыянальным банкам кругласутачна на яго афіцыйным сайце на бязвыплатнай аснове, а з 1 студзеня 2020 года - таксама праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.