Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
- 22
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 мая прыняў удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі.
Па традыцыі Прэзідэнт узначаліў святочнае шэсце, якое прайшло па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У шарэнгах святочнага шэсця прайшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл, Героі Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, воіны-інтэрнацыяналісты, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, а таксама выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, мінскіх гарадскіх кадэцкіх вучылішчаў, курсанты Ваеннай акадэміі, піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўныя калектывы. З кожным годам ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўсё цяжэй пераадольваць маршрут, па якім ідзе шэсце. Таму для іх падрыхтавалі святочна ўпрыгожаныя адкрытыя легкавыя аўтамабілі.

У памяць аб подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да манумента Перамогі. Да помніка ўскладзены таксама кветкі і вянкі ад вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў дзяржорганаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, духавенства, дыпламатычнага корпуса, ветэранаў.
Прысутныя на плошчы Перамогі мінутай маўчання ўшанавалі памяць усіх герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Аляксандр Лукашэнка вітаў кіраўнікоў дыпламатычных місій замежных дзяржаў, якія таксама прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, с цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі.
У размове з журналістамі пасля завяршэння святочнага шэсця Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўнае сёння для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - гэта жыць. Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем заўважыў, што з кожным годам становіцца ўсё менш ветэранаў, якія прайшлі вайну. "Калі апошні салдат Вялікай Айчыннай пойдзе з гэтага жыцця, у краіне многае зменіцца. Гэта сапраўды так. Яны наша памяць, і не толькі памяць, гэта тыя людзі, якія прынеслі і падарылі нам усё тое, што мы сёння маем", - сказаў Прэзідэнт.
На думку Кіраўніка дзяржавы, каб такіх сумных падзей у гісторыі больш не паўтарылася, наступныя пакаленні павінны помніць, увасабляць гэту перамогу ў розных падзеях, помніках, мерапрыемствах. "Хоць усяго гэтага ў нас дастаткова", - сказаў Прэзідэнт. "Галоўнае - захаваць традыцыі. Аб гэтым трэба гаварыць, расказваць пра вайну дзецям", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт расказаў, што сёння побач з ім у час святочнага шэсця ішоў касманаўт Алег Навіцкі, які нядаўна вярнуўся з каляземнай арбіты. "Ён мне расказаў, першае, што ён зрабіў, калі дачка пачала штосьці разумець, павёз яе ў Брэсцкую крэпасць, Хатынь, паказаў і расказаў, якой была вайна, хоць сам у ёй не ўдзельнічаў, і гэта зрабіла на яе моцнае ўражанне, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Вось калі кожны з нас будзе так ставіцца да гэтага подзвігу, расказваючы аб ім сваім дзецям, я ўпэўнены, нашы паслядоўнікі, нашы дзеці ніколі гэтага не забудуць".
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь заўсёды будзе адстойваць бяспеку сваіх рубяжоў.
"Я не нагнятаю абстаноўку, але сітуацыя на рубяжах нашай краіны неспакойная. Яна скрыта, магчыма, крыху ад народа, і калі там штосьці і адбываецца, мы не стараемся гэта раскрываць, разгортваць, раскручваць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Але разумееце: ужо вельмі свярбяць у некага рукі, ходзяць і клацаюць зубамі ўздоўж граніцы, з нянавісцю гледзячы на нашу краіну. Хочацца спытаць: за што? За тое, што мы іх у свой час уратавалі і на алтар чалавецтва паклалі трэць нашага насельніцтва? Гэта несправядліва, несумленна, і супраць гэтай несправядлівасці мы заўсёды будзем паўставаць сваімі сэрцамі, розумам, а калі трэба і са зброяй у руках. Мы гэта гаворым заўсёды сумленна і адкрыта", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яго першачарговая задача як Прэзідэнта - забяспечыць бяспеку рубяжоў. "І мы яе разам з вамі забяспечым", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх, хто ваяваў і хто паважае Перамогу продкаў, з гэтым вялікім святам.