Удзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!"

  • 39
  • 18:15

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, прыняў удзел у патрыятычным шэсці "Беларусь памятае!".

Разам з Кіраўніком дзяржавы ў шэсці прынялі ўдзел яго сыны, ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі культуры, спорту, медыйнай супольнасці, выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча і піянеры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў і духавенства.

Па праспекце Незалежнасці ўдзельнікі шэсця прайшлі да плошчы Перамогі, дзе да падножжа манумента - да вечнага агню - была ўскладзена гірлянда кветак. У час мерапрыемства Кіраўнік дзяржавы выступіў з прамовай.

Пасля завяршэння патрыятычнага шэсця Прэзідэнт з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на ўрачыстасць.

"Пакуль вы жывыя, вайны не будзе дакладна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы ветэранам. Словы ўдзячнасці ён адрасаваў не толькі тым, хто прынёс Перамогу на палях бітваў, але і тым, хто аднаўляў краіну і гарады ў цяжкія пасляваенныя гады.

"Усё будзе добра, мы нікому нічога свайго не аддадзім, але і чужое нам не патрэбна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандра Лукашэнку віталі шматлікія жыхары сталіцы, якія прыйшлі на ўрачыстасць. Кіраўнік дзяржавы таксама прывітаў іх, павіншаваў са святам, пажадаў шчасця, удачы і здароўя.

"Беражыце краіну, гэта - галоўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.