Устаноўчы з’езд Беларускага патрыятычнага саюза моладзі
- 1
Устаноўчы з’езд Беларускага патрыятычнага саюза моладзі праходзіў 20-21 мая 1997 года ў Мінску. Для ўдзелу ў ім з усёй краіны былі дэлегаваны больш за тысячу прадстаўнікоў навучэнскай, рабочай, сельскай і студэнцкай моладзі. У першы дзень работы форуму з прывітальным дакладам выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падрабязна расказаў пра розныя аспекты дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і меры падтрымкі моладзі, а таксама выказаўся аб шляхах станаўлення маладзёжнага руху ў Беларусі.