Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на Кургане Славы
- 5
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 60-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія прайшлі на Кургане Славы.
Беларускі лідар усклаў карзіну кветак да мемарыяла. Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі на рэканструяваным Кургане Славы, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто прымаў удзел у яго аднаўленні: архітэктарам, мастакам, будаўнікам калектываў прадпрыемстваў, грамадскім аб'яднанням і асобным грамадзянам, якія ўнеслі ўклад у аднаўленне комплексу.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў першыя юбілейныя медалі "60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" больш як 100 удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны - грамадзянам Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана і іншых дзяржаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ганарыцца тым, што "побач з ім знаходзяцца героі, якія вызвалілі Беларусь і ўвесь свет ад карычневай чумы", паколькі "кожны з іх - жывая легенда".