Удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня 2000 года прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці. У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы закрануў палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі, яе месца ў свеце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне будуюць сацыяльна арыентаваную, многаўкладную рыначную эканоміку, якую ўжо назвалі "беларускай мадэллю". У ёй ёсць магчымасць праявіць сябе з карысцю для дзяржавы людзям усіх слаёў грамадства. "Багацце краіны павінна належаць не кучцы алігархаў, а ўсяму народу", - заявіў Прэзідэнт.

    Гаворачы пра знешнюю палітыку, Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да шматвектарнасці і падкрэсліў важнасць захавання суверэнітэту.