Удзел у сесіі Палаты прадстаўнікоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада 2000 года прыняў удзел у арганізацыйнай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы ў час выступлення падвёў вынікі парламенцкіх выбараў, падкрэсліўшы, што яны, насуперак прагнозаў некаторых замежных і ўнутраных апанентаў, прайшлі дэмакратычна, празрыста і пры шырокай падтрымцы народа. Прэзідэнт абазначыў сваё бачанне работы новага складу Палаты прадстаўнікоў і параіў Парламенту ўмацоўваць узаемадзеянне з іншымі галінамі ўлады, больш увагі звяртаць на развіццё рэгіёнаў.