Удзел у рэспубліканскім суботніку

  • 4
  • 1:31

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка па традыцыі прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.

Беларусь рыхтуецца да святкавання 60-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму невыпадковым стала тое, што ў гэтым годзе Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у работах па аднаўленні Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Гэты помнік мужнасці беларускага народа быў адкрыты яшчэ ў 1969 годзе і сёння патрабуе сур'ёзнай рэканструкцыі.

Прыбыўшы ў "Хатынь", Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Непакоранаму чалавеку. Кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся з ходам рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, пачатай у верасні 2003 года. Прэзідэнт выказаў крытыку  ў сувязі з тым, што работы па аднаўленні гэтага знакавага мемарыяла, які мае вялікае значэнне не толькі для беларусаў, але і для жыхароў усёй постсавецкай прасторы, вядуцца вельмі марудна. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна паскорыць тэмпы рэканструкцыі: да 3 ліпеня  рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу павінна быць завершана. Калі для гэтага патрабуюцца дадатковыя фінансавыя сродкі і далучэнне спецыялістаў, то дзяржава акажа ўсю неабходную дапамогу, падкрэсліў Прэзідэнт. 

Для ўсіх аднаўленчых работ тут павінны выкарыстоўвацца толькі самыя новыя і якасныя тэхналогіі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Калі мемарыяльны комплекс будаваўся, прымяняліся далёка не самыя лепшыя матэрыялы. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што тыя аднаўленчыя работы, якія вядуцца сёння, павінны  быць выкананы так, каб нават праз дзесяткі гадоў гэты мемарыял не меў патрэбы ў сур'ёзнай рэканструкцыі.

Аглядаючы комплекс, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на шэраг важных дэталей, звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Зручныя дарожкі, па якіх пройдуць ветэраны, прыгожы ландшафт - гэта  таксама павінна стаць вынікам работ, што праводзяцца  тут. Усё да драбнейшых дэталей павінна быць прадумана і якасна выканана, сказаў Прэзідэнт. Ідэя і аблічча комплексу пры гэтым павінны быць поўнасцю захаваны. Для таго, каб усе работы былі завершаны своечасова, неабходна яшчэ раз прадумаць, як іх правільна спланаваць. На гэтым акцэнтаваў увагу Кіраўнік дзяржавы. 

Рэканструкцыя "Хатыні" з'яўляецца  састаўной часткай шырокамаштабнай кампаніі па аднаўленні гістарычных помнікаў рэспублікі. Сёння многім з іх  патрэбна тэрміновая  рэстаўрацыя. Гэта, безумоўна, патрабуе шмат затрат. Але, як падкрэсліў Прэзідэнт, калі гэта не будзе зроблена сёння, што ўжо праз некалькі гадоў аднаўленчыя работы будуць каштаваць у два разы  даражэй. "Помнікі трэба выратаваць, гэта ж знакавыя  рэчы для нашай краіны", - дадаў  ён.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў будаўнікоў умовамі іх работы, распытаў аб праблемах і клопатах. 

На суботніку  брыгада Прэзідэнта, у якую ўвайшлі і вышэйшыя службовыя асобы рэспублікі, і простыя рабочыя, займалася бетанаваннем фундамента і прыступкаў пляцоўкі ля Вечнага агню "Хатыні".

Сродкі ад рэспубліканскага суботніка будуць накіраваны на аднаўленне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.