Удзел у святкаванні Дня Перамогі
- 5
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая 1997 года прыняў удзел ва ўрачыстым шэсці з нагоды Дня Перамогі. Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, царквы, дыпламатычнага корпуса Кіраўнік дзяржавы прайшоў па цэнтральным праспекце сталіцы да плошчы Перамогі, дзе ўсклаў кветкі да Манумента і ўшанаваў памяць загінулых мінутай маўчання. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве слёз ў Траецкім прадмесці.