Удзел у памятных мерапрыемствах у Гомельскай вобласці да 60-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня 2001 года наведаў Гомельскую вобласць. Рабочая паездка стала прадаўжэннем шэрага памятных мерапрыемстваў з нагоды 60-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Цэнтральнай падзеяй стала ўручэнне Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II двух урачыстых харугваў для Храма Хрыста Збавіцеля як дару беларускага народа і першага Прэзідэнта краіны Праваслаўнай царкве. Цырымонія ўручэння адбылася ля манумента "Дружба", размешчанага на стыку граніц Беларусі, Расіі і Украіны пры ўдзеле высокіх гасцей з гэтых дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць захавання духоўнай еднасці славянскіх народаў.
Пасля завяршэння цырымоніі Прэзідэнт і Свяцейшы Патрыярх наведалі Свята-Пакроўскі храм у вёсцы Карма Добрушскага раёна, дзе знаходзяцца мошчы святога Іаана Кармянскага.