Удзел у адкрыцці помніка ахвярам халакосту на месцы Мінскага гета

  • 4
  • 1:06

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня 2000 года прыняў удзел у адкрыцці помніка ахвярам халакосту на месцы былога Мінскага гета. Удзельнікамі цырымоніі таксама сталі дэлегацыі з Ізраіля, ЗША, прадстаўнікі яўрэйскіх арганізацый іншых краін. Манумент быў устаноўлены на месцы, якое ў Мінску традыцыйна называюць "Яма". Тут 2 сакавіка 1942 года было знішчана каля 5 тыс. яўрэяў - вязняў гета.