Удзел у адкрыцці новага будынка Мінскага чыгуначнага вакзала

  • 3
  • 1:42

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня 2000 года прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка Мінскага чыгуначнага вакзала. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з перспектывай яго развіцця, уладкаваннем залаў і надземных павільёнаў. Нядаўна пабудаваны аб’ект Прэзідэнт назваў цудоўным збудаваннем і грандыёзным поспехам будаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокую ўдзячнасць усім, хто яго праектаваў і здолеў пабудаваць за кароткі тэрмін. Пасля адкрыцця новага будынка вакзала Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з журналістамі.