Удзел у Алімпійскім сходзе

  • 1

Пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі, Прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандра Лукашэнкі 24 красавіка 1998 года ў Мінску прайшоў штогадовы Алімпійскі сход. Кіраўнік дзяржавы даў ацэнку ўдзелу беларускіх спартсменаў у зімовай Алімпіядзе ў Нагана, выказаўся аб стане спраў у розных зімовых спартыўных дысцыплінах. Удзельнікі сходу зацвердзілі змяненні і дапаўненні ў Статут Нацыянальнага алімпійскага камітэта, выбралі новых членаў НАК, намецілі шляхі ўдасканалення работы спартыўных федэрацый.