Удзел у Міждзяржаўным савеце Мытнага саюза і сесіі Савета калектыўнай бяспекі
- 7
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 мая 2000 года прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Міждзяржаўнага савета Мытнага саюза. На саміт у Мінск прыбылі лідары Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі больш за дзесяць пытанняў, якія датычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах. Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні падкрэсліў, што Беларусь заўсёды была прыхільніцай цеснай інтэграцыі і заўсёды будзе абавязкова выконваць дасягнутыя дамоўленасці.
Перад пасяджэннем Міждзяржаўнага савета Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнты абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах.
На наступны дзень, 24 мая, у Мінску ў штаб-кватэры СНД адбылася чарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі. У час саміту Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней у пытаннях рэалізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "хапала маруднасці, неразбярыхі і нявызначанасці", аднак цяпер перыяд аморфнасці скончыўся і пачнецца этап зладжанага ажыццяўлення прынятых рашэнняў. У час сесіі былі прыняты 9 дакументаў, галоўным сярод іх стаў Мемарандум аб павышэнні эфектыўнасці названага дакумента і яго адаптацыі да сучаснай геапалітычнай сітуацыі.