Удзел у лёгкаатлетычнай эстафеце
- 1
- 1:42
У Мінску 3 ліпеня 2001 года адбылася святочная лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню Незалежнасці. У гэтым масавым мерапрыемстве прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца таксама кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Спаборніцтва праходзіла ў чатыры этапы, у ім удзельнічалі 14 зборных, дэлегаваных раёнамі сталіцы, а таксама калектывамі спартыўных ведамстваў.
Аляксандр Лукашэнка прыняў эстафету на заключным, чацвёртым этапе. Перамагла каманда НАК, за якую выступаў беларускі лідар. Прэзідэнт вырашыў пераадолець на лыжаролерах дадатковы круг і запрасіў на прабежку вядомых біятланістаў Сяргея Булыгіна і Аляксандра Папова. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі на самым высокім узроўні ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю спорту і фізічнай культуры, што вельмі важна для захавання здароўя нацыі.