Удзел у IV з’ездзе ФПБ
- 2
- 2:17
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня 2002 года прыняў удзел у пазачарговым IV з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ФПБ павінна стаць актыўнай, стваральнай сілай, дзеючай і інтарэсах чалавека-працаўніка і дзяржавы.
Прэзідэнт заявіў, што прафсаюзы павінны больш актыўна ўключацца ў работу па забеспячэнні непасрэднай рэалізацыі правоў працоўных: сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў шукаць шляхі вырашэння праблем нясвоечасовай выплаты заработнай платы, паўсюль умацоўваць вытворчую дысцыпліну, ажыццяўляць грамадскі кантроль за аховай працы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з гэтага часу падрыхтоўка ўсіх заканадаўчых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян, будзе ажыццяўляцца з абавязковым удзелам ФПБ.
Беларускія прафсаюзы, паводле слоў Прэзідэнта, павінны займаць дастойнае месца ў міжнародным прафсаюзным руху, праводзіць і адстойваць інтарэсы краіны ў сусветнай супольнасці.