Удзел у II Усебеларускім народным сходзе

  • 1

Другі Усебеларускі народны сход прайшоў 18 мая 2001 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. З дакладам "За моцную і працвітаючую Беларусь" выступіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У сваім выступленні ён абазначыў галоўны вынік развіцця краіны за мінулую пяцігодку - Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава. "Мы выбралі шлях эвалюцыйных пераўтварэнняў, і ён сябе апраўдаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Дэлегаты сходу абмеркавалі і прынялі асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001-2005 гады. У ліку прыярытэтаў пяцігодкі - павышэнне дабрабыту людзей, жыллёвае будаўніцтва, развіццё экспарту.