Удзел у I з’ездзе настаўнікаў Беларусі

  • 3

Першы з’езд настаўнікаў Беларусі прайшоў у Мінску 4 кастрычніка 1997 года. Перад дэлегатамі форуму выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён абазначыў характэрныя праблемы для сістэмы адукацыі краіны і шляхі іх вырашэння. Размова  ішла, у прыватнасці, аб рэфармаванні агульнаадукацыйнай сістэмы пры захаванні лепшых традыцый савецкай школы, укараненні сучасных тэхнічных сродкаў у вучэбным працэсе, сацыяльнай падтрымцы педагогаў.

У канцы з’езда адбылося ўзнагароджванне прызёраў рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства "Хрустальны журавель". Аляксандр Лукашэнка ўручыў ключы ад аўтамабіля пераможцы конкурсу - выкладчыку гісторыі ашмянскай сярэдняй школы № 2 Валянціне Грынчук.