Урачыстасці з нагоды Дня Перамоі
- 5
- 2:48
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі ў азнаменаванне 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На цырымоніі таксама прысутнічалі кіраўнікі Урада, парламента, міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, кіраўнікі замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваных у рэспубліцы.
Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля цырымоніі Аляксандр Лукашэнка размаўляў з ветэранамі і замежнымі дыпламатамі. Кіраўнік дзяржавы перадаў удзельнікам вайны прывітанне ад расійскіх ветэранаў і пажадаў здароўя, шчасця і добрага настрою.