У беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек

    У беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек, у тым ліку 48 непаўналетніх. Адпаведны Указ № 378 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, выхадцы з 26 краін: Азербайджана, Арменіі, В'етнама, Германіі, Ірана, Казахстана, Латвіі, Лівана, Літвы, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых.

    Беларускія пашпарты атрымаюць і пяцёра прадстаўнікоў розных відаў спорту, якія прыбылі ў нашу краіну з Расіі. Усе яны паказалі ўжо сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах.

    Адначасова Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў аб прыёме ў грамадзянства. Такія рашэнні прымаюцца ў адносінах да асоб, якія доўгі час нідзе не працавалі, неаднаразова парушалі законы Беларусі.

    За перыяд выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", грамадзянамі Беларусі сталі 6758 чалавек. З іх Кіраўніком дзяржавы прыняты ў грамадзянства 3385 замежных грамадзян і 3373 чалавекі набылі грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку.

    Заявы аб прадастаўленні беларускага грамадзянства прадаўжаюць паступаць.