У Беларусі прыняты меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка падпісаў Указ № 120, які прадугледжвае карэкціроўку Указа ад 14 студзеня 2014 года № 26 "Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці".

    Спрашчаецца парадак распрацоўкі і зацвярджэння перадпраектнай (перадынвестыцыйнай) дакументацыі на ўзвядзенне, рэканструкцыю, тэхнічную мадэрнізацыю, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне і знос асобных катэгорый аб'ектаў (сельскагаспадарчых, нафтахімічных, 5-га класа складанасці і іншых), а таксама скарачаецца склад такой дакументацыі.

    Акрамя таго, ствараюцца дадатковыя ўмовы для стымулявання дзяржаўных будаўнічых арганізацый да комплекснай забудовы раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Такім арганізацыям, уключаючы прадпрыемствы буйнапанэльнага домабудавання, прадастаўляецца права выступаць заказчыкамі па будаўніцтве жылых дамоў з дзяржаўнай падтрымкай, а таксама аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы.

    Указам устанаўліваецца, што грашовыя сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі прадпрыемствамі за кошт уласных сродкаў, паступаюць у распараджэнне такіх арганізацый.