У Беларусі прыняты дадатковыя меры па развіцці міжнародных аўтамабільных грузаперавозак

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага падпісаў Указ № 29 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў".

    Дакумент прыняты для стварэння ў 2022 годзе дадатковых умоў для абнаўлення рухомага саставу беларускіх міжнародных грузаперавозчыкаў транспартнымі сродкамі высокага экалагічнага класа.

    Указам прадугледжана вызваленне ўвозімых у Беларусь новых (з моманту выпуску якіх прайшло не больш за адзін год) грузавых аўтамабіляў экалагічнага класа 6 ад утылізацыйнага збору і падатку на дабаўленую вартасць.

    Такія прэферэнцыі дадуць магчымасць айчынным перавозчыкам набыць тэхніку, якая адпавядае высокім патрабаванням экалагічных стандартаў, што неабходна для перавозак па тэрыторыях краін Еўрапейскага саюза.