У Беларусі прыняты дадатковыя меры для стабільнага функцыянавання эканомікі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі".
Дакумент змяшчае меры павышэння ўстойлівасці эканомікі ва ўмовах санкцыйнага націску, звязанага з увядзеннем замежнымі дзяржавамі абмежавальных мер. Указам прадугледжваецца дадатковая падтрымка арганізацый рэальнага сектара эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія рэалізуюць прадукцыю на экспарт або вырабляюць імпартазамяшчальную прадукцыю.
Для рэалізацыі гэтых мер Ураду прадастаўлены дадатковыя паўнамоцтвы ў інвестыцыйнай, бюджэтна-фінансавай і падатковай сферах, якія даюць магчымасць аператыўна прымаць рашэнні, у тым ліку па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту ва ўмовах прагназуемага выпадання яго даходаў.
Акрамя таго, Савет Міністраў надзелены шырокім інструментарыем аператыўнага рэагавання на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў.


