У Беларусі прадоўжылі права на гандаль ювелірнымі вырабамі ў інтэрнэце

    Права на гандаль ювелірнымі вырабамі айчыннай вытворчасці праз інтэрнэт-магазіны прадаўжаецца ў Беларусі па 31 жніўня 2024 года. Адпаведны Указ № 365 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка.

    Дакументам уносяцца змяненні ў мінулагодні Указ Прэзідэнта № 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны". Па ім юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі, атрымалі права гандляваць у інтэрнэце ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі, выпушчанымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі, да 31 жніўня 2022 года.

    Гэты Указ накіраваны на далейшае ўключэнне суб'ектаў гаспадарання ў рэалізацыю прамаркіраваных ювелірных вырабаў айчыннай вытворчасці і плаўны пераход ад добраахвотнай маркіроўкі да абавязковай у рамках праводзімай сумесна з Расіяй работы па рэгуляванні абарачэння ювелірных вырабаў. Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 31 жніўня 2022 года.