У Беларусі пашыраны пералік падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь", які накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці.

    Законам прадугледжваецца пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі, а таксама для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца.

    Акрамя таго, Міністэрства інфармацыі надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў.