У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць віншаванні з Днём Незалежнасці

    Шматлікія віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў.

    Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Імператара Японіі Якіхіта, прэзідэнтаў В'етнама, Індыі, Алжыра, Швейцарскай Канфедэрацыі, Сербіі.

    Акрамя таго, Кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна і Папа Рымскі Бенядзікт XVI.

    "У Расіі даражаць асаблівым характарам партнёрства з Беларуссю, заснаванага на духоўнай і культурнай блізкасці нашых народаў, іх моцнай, праверанай стагоддзямі дружбе, агульнай гісторыі, - падкрэсліў у віншавальным пасланні Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. - У гэтым годзе мы адзначылі дваццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты час разам удалося многае зрабіць для ўмацавання сапраўды ўзаемавыгадных і шматпланавых двухбаковых сувязей у гандлёва-інвестыцыйнай, навуковай і гуманітарнай сферах".

    Старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў сваім віншаванні адзначыў, што адносіны паміж КНР і Беларуссю пастаянна развіваюцца. "Кітайскі бок мае намер далей умацоўваць палітычны давер з беларускім бокам, паляпшаць дзелавое супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, павялічваць гуманітарныя кантакты і цесна супрацоўнічаць у міжнародных і рэгіянальных справах, а таксама бесперапынна павышаць узровень адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.

    Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які дапамагае выпрацоўваць узаемныя рашэнні па агульных задачах. "Я вітаю ўклад, абавязацельствы і лідарства Беларусі ў імкненні пабудаваць больш справядлівую, мірную і працвітаючую будучыню для ўсіх людзей", - гаворыцца ў віншаванні.