У адрас Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі

    У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні з 77-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Пажаданні міру, дабрабыту і працвітання беларускаму народу накіроўваюць замежныя лідары, кіраўнікі інтэграцыйных аб'яднанняў, вядомыя дзеячы розных сфер.

    Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у віншавальным пасланні падкрэсліў, што свята Вялікай Перамогі сапраўды свяшчэннае для ўсіх расіян і беларусаў.

    "Сёння наш агульны абавязак - не дапусціць адраджэння нацызму, які прынёс так шмат пакут людзям розных краін. Неабходна захоўваць і перадаваць нашчадкам праўду аб падзеях ваенных гадоў, агульныя духоўныя каштоўнасці і традыцыі братэрскай дружбы. У гэтым - залог далейшага паступальнага развіцця дружалюбных расійска-беларускіх адносін і ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Упэўнены, што разам мы зможам пераадолець любыя выпрабаванні і забяспечыць дастойную будучыню для нашых грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у віншаванні ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы адзначыў: "Гэты свяшчэнны дзень назаўсёды ўпісаны ў гісторыю як сімвал бяспрыкладнага подзвігу, выключнай стойкасці і мужнасці нашых народаў, якія выратавалі свет ад фашызму. Упэўнены, слаўныя традыцыі братэрства і ўзаемадапамогі і ў далейшым застануцца надзейнай асновай дружбы і стратэгічнага партнёрства паміж Казахстанам і Беларуссю".

    "Цвёрда веру, што памяць аб подзвігу нашых бацькаў і дзядоў заўсёды будзе жыць па-за межамі і часам, мацней з'ядноўваючы народы Казахстана і Беларусі", - адзначыў у віншавальным пасланні першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

    Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у віншавальным пасланні адзначыў, што свята 9 Мая займае асаблівае месца ў слаўнай гісторыі нашых народаў, якія, з гонарам прайшоўшы праз суровыя гады кровапралітнай і разбуральнай вайны, сваёй бяспрыкладнай мужнасцю і гераізмам, стойкасцю і самаадданасцю выратавалі чалавецтва ад жахаў фашызму: "Памяць аб Вялікай Перамозе назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Упэўнены, што добрыя традыцыі дружбы і ўзаемападтрымкі нашых народаў, праяўленыя ў часы цяжкіх выпрабаванняў у доўгія гады вайны, будуць і далей служыць трывалай асновай для ўмацавання адносін паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь".

    Віншавальнае пасланне таксама паступіла ад Прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. "Бессмяротны подзвіг нашых бацькаў і дзядоў, усіх тых, хто плячо ў плячо гераічна змагаўся на полі бою і самааддана працаваў у тыле, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах. Памяць аб Вялікай Перамозе абавязвае ўмацоўваць атрыманыя ў спадчыну намі вузы дружбы і ўсебакова развіваць армяна-беларускія адносіны на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што светлая памяць аб слаўным подзвігу продкаў, здзейсненым у імя міру, свабоды і шчаслівай будучыні наступных пакаленняў, назаўсёды захаваецца ў сэрцах. "Упэўнены, што адносіны дружбы і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі дзяржамі і ў далейшым будуць плённа развівацца па нарастаючай у рэчышчы агульных інтарэсаў бакоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "З пачуццём бязмежнай удзячнасці і вялікага смутку мы ўспамінаем герояў, якія загінулі на палях баёў, ушаноўваем ветэранаў вайны і працоўнага фронту, бяспрыкладная мужнасць якіх з'яўляецца для нас невычэрпнай крыніцай духоўнай сілы. Упэўнены, што традыцыйныя адносіны дружбы і партнёрства Узбекістана і Беларусі будуць і далей усебакова развівацца", - адзначаецца ў віншаванні ад Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

    Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў у віншавальным пасланні падкрэсліў, што Дзень Перамогі быў і застаецца ўзорам высокага патрыятызму, гонару, мужнасці, вернасці і любові да сваёй Радзімы. "Упэўнены, што кыргызска-беларускія адносіны, заснаваныя на трывалых вузах дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будуць і далей развівацца на карысць нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту ветэранам і ўсяму дружалюбнаму народу Беларусі перадаў Прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў. "У гэты дзень мы з глыбокай павагай і гонарам успамінаем нашых агульных герояў, якія праявілі ў бітвах высокія ўзоры мужнасці, адвагі і нязломнай волі ў імя мірнага жыцця будучых пакаленняў, а таксама працаўнікоў тылу, якія сваё нястомнай, самаадданай працай унеслі неацэнны ўклад у доўгачаканую Перамогу", - адзначыў ён.

    Старшыня Халк Маслахаты Мілі Генгеша Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў пажадаў Аляксандру Лукашэнку, ветэранам і ўсяму народу Беларусі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Перакананы, што вечная памяць аб подзвігах нашых продкаў будзе і далей служыць трывалай асновай для далейшага ўмацавання адносін дружбы паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні, якое паступіла яд яго.

    Віншавальнае пасланне таксама паступіла ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Прэзідэнту і народу Беларусі ён перадаў самыя цёплыя віншаванні з гадавінай Перамогі, пажадаў стабільнасці, далейшага прагрэсу і працвітання краіне. "Палітыка, праводзімая заходнімі краінамі шляхам асад, санкцый і падтрымкі тэрарызму ў шэрагу рэгіёнаў свету, патрабуе ад нас больш цеснай сумеснай працы, каб пераўтварыць гэты націск у сілу, якая ўмацоўвае супраціўленне нашых народаў і падтрымлівае наша імкненне да больш бяспечнага і больш стабільнага міру на карысць нашых краін і ўсяго чалавецтва", - адзначыў сірыйскі лідар.

    Віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі паступілі і ад высокіх службовых асоб Расійскай Федэрацыі - Старшыні Урада Міхаіла Мішусціна, Намесніка Старшыні Савета Бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева.

    Віншаванні ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы і народа са святам Перамогі працягваюць паступаць.