У адрас Аляксандра Лукашэнкі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД

    У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД з нагоды чарговай гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У прыватнасці, у віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адзначаецца, што гэта свяшчэнная дата навекі ўпісана ў гісторыю Расіі і Беларусі.

    Уладзімір Пуцін выказаў перакананне, што брацкая дружба, загартаваная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе і ў далейшым служыць надзейнай асновай для ўмацавання саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі.

    Прэзідэнт Расіі таксама перадаў ветэранам, якія пражываюць у Беларусі, самыя цёплыя віншаванні, пажаданні здароўя і дабрабыту.