Цырымонія адкрыцця XII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта
- 10
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця дванаццатага Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна".
Новы спартыўны год у Беларусі па добрай традыцыі стартуе з Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея. "Гэтыя спаборніцтвы ўжо сталі своеасаблівай візітнай карткай нашай дзяржавы, набылі шырокую папулярнасць у многіх краінах, стаўшы неафіцыйным чэмпіянатам свету па хакеі сярод аматараў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
За галоўны трафей гэтага турніру будуць спаборнічаць прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Швецыі. Паводле слоў Кіраўніка Дзяржавы, усе яны не навічкі і спрабавалі ўжо свае сілы на мінскім лёдзе. У складзе гэтых дружын знакамітыя ігракі, якія вызначыліся на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. І нам вельмі прыемна зноў прымаць іх у сябе ў гасцях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Адметнай рысай беларускага турніру Прэзідэнт назваў сур'ёзны спартыўны складнік, дух сапраўднай барацьбы і самае важнае - пераемнасць прафесійнага і масавага спорту. "Галоўная мэта такіх аматарскіх матчаў - гэта перш за ўсё ўмацаванне дружалюбных адносін паміж краінамі-ўдзельніцамі. Бо, як вядома, спорт - лепшая форма народнай дыпламатыі!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэтыя спаборніцтвы стануць не толькі яркім і відовішчным святам, але і школай майстэрства для соцень юных спартсменаў. Кіраўнік дзяржавы ад усёй душы павіншаваў удзельнікаў турніру і балельшчыкаў з Новым годам і Калядамі. Усім гледачам Прэзідэнт пажадаў радасных эмоцый і святочнага настрою, а камандам - удалай, сумленнай і рэзультатыўнай гульні. "І няхай пераможа наймацнейшы!" - дадаў Аляксандр Лукашэнка. На заканчэнне Кіраўнік дзяржавы аб'явіў Калядны міжнародны турнір адкрытым.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў складзе каманды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у матчы супраць каманды Швейцарыі.