Трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
- 12
- 2:51
Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу важна аб'яднаць намаганні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня, выступаючы на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што менавіта на беларускай зямлі два гады таму была закладзена добрая традыцыя правядзення форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Першыя два з іх, што адбыліся ў Мінску і Сочы, сталі фундаментальнымі пляцоўкамі для канструктыўнага дыялогу па пытаннях эканамічнай інтэграцыі, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Цяперашні Форум прысвечаны сацыяльна-гуманітарным пытанням. "Трэба прызнаць, што на гэты час у гэтай сферы зроблена нямала. Грамадзяне нашых краін маюць роўныя правы ў галіне аплаты, умоў і аховы працы, у пенсійным забеспячэнні. Створана нарматыўная база, якая забяспечвае свабодны доступ да атрымання адукацыі. Зроблены канкрэтныя захады па фарміраванні адзінай прасторы ў ахове здароўя, культуры, спорце, турызме", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт упэўнены, што ўніфікацыю і збліжэнне прававой базы ў сацыяльна-гуманітарнай сферы Беларусі і Расіі трэба актыўна прадаўжаць. Пры гэтым трэба ўлічваць высокую ступень эканамічнай інтэграцыі, агульны рынак працы і падобныя сацыяльна-дэмаграфічныя ўмовы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш глыбокай гарманізацыі патрабуе і заканадаўства ў галіне аховы здароўя.
Агульнымі намаганнямі Беларусь і Расія могуць і павінны забяспечыць прарыў у навукова-тэхнічнай галіне, а таксама развіваць рэгіянальнае партнёрства ў сферы культуры, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Пэўным сілам і ў нас, і ў вас не даспадобы наша ўсебаковае супрацоўніцтва і збліжэнне. Усякімі спосабамі яны імкнуцца разбурыць наша адзінства, пасварыць Расію, Беларусь, аслабіць тым самым нашы пазіцыі. Таму нам ні ў якім разе нельга паддавацца на гэтыя патугі і ўбіць клін у нашы брацкія адносіны".
На думку беларускага лідара, зусім недапушчальна забываць аб тым, што беларусы і расіяне прайшлі праз агульныя самыя цяжкія выпрабаванні. "На беларускай зямлі беражліва ставяцца да гістарычнай праўды, да сумесных баявых і працоўных подзвігаў нашых народаў. Мы свята шануем памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Праз два тыдні сумная дата 75-годдзя з дня вераломнага нападу нацысцкай Германіі на СССР зноў нагадае беларусам і расіянам, што клопат пра ветэранаў - асабліва адказная галіна інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Дапамога людзям, якія прайшлі праз многія нягоды, аднавілі краіну, - наш прыярытэт і важны напрамак сацыяльнай палітыкі".
Прэзідэнт асаблівую ўвагу ўдзяліў развіццю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і выказаў меркаванне, што на рэгіянальным узроўні Беларусі і Расіі трэба больш актыўна развіваць студэнцкі абмен, сістэму маладзёжнага турызму. На думку Аляксандра Лукашэнкі, магутны імпульс актывізацыі такога супрацоўніцтва дае развіццё саюзнага студатрадаўскага руху.
У ліку прынцыпова важных тэм цяперашняга форуму Кіраўнік дзяржавы назваў стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы.
Прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць, што Беларусі і Расіі ва ўмовах сусветнага крызісу вельмі важна аб'яднаць намаганні, а не выжываць паасобку. "Беларусі і Расіі няма чаго баяцца адна адну - мы ўзаемадапаўняльныя па многіх пазіцыях, і трэба гэтым скарыстацца, аб чым сказаў і Прэзідэнт Расіі", - заўважыў беларускі лідар. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння ў поўным аб'ёме роўных умоў для беларускіх і расійскіх суб'ектаў гаспадарання.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусі і Расіі сумеснымі намаганнямі трэба выпрацаваць ідэалогію абароны і ўмацавання Саюзнай дзяржавы, якая па праву з'яўляецца самым развітым інтэграцыйным аб'яднаннем на постсавецкай прасторы.
Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў важнасць чарговага прыезду Уладзіміра Пуціна ў Мінск: "Гэта важны сімвалічны крок, які сведчыць аб многім".
Пасля ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі 26-ю Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2016", якая ў гэтым годзе прымеркавана да III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Кіраўнікі дзяржаў, у прыватнасці, агледзелі экспазіцыі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Увазе прэзідэнтаў у тым ліку была прадстаўлена інавацыйная прадукцыя, распрацоўкі розных ведамстваў і арганізацый, найноўшыя ўзоры тэхнікі беларуска-расійскай вытворчасці. Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну таксама прадэманстравалі прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.
![]()