Жалобная цырымонія развітання з народным артыстам Уладзімірам Мулявіным

  • 3
  • 2:06

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня 2003 года прыняў удзел у жалобнай цырымоніі развітання з народным артыстам СССР і Беларусі, стваральнікам і нязменным кіраўніком ансамбля "Песняры" Уладзімірам Мулявіным.

Мерапрыемства прайшло ў Цэнтральным доме офіцэраў. "Такія людзі, як Уладзімір Мулявін, не паміраюць - яны адыходзяць, але ўсім тым, што яны зрабілі ў сваім жыцці, застаюцца з намі навекі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Уладзімір Мулявін быў вялікім чалавекам і ўвасабляў не толькі наш народ і Беларусь, але і ўсю вялікую савецкую дзяржаву.