Урачысты вечар з нагоды Дня Перамогі
- 4
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 мая 2003 года прыняў удзел ва ўрачыстым вечары, прысвечаным Дню Перамогі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны будзе рабіць усё неабходнае для падтрымання абарончага патэнцыялу краіны на ўзроўні, які забяспечвае абарону і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што наступныя пакаленні не павінны забываць урокі гісторыі: мала перамагчы ворага ў адкрытым баі - трэба ў мірным жыцці не дазволіць адняць найвялікшыя заваёвы Перамогі, навучыцца не паўтараць трагічных памылак мінулага і зрабіць XXI стагоддзе векам міру.