Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годдзя Санкт-Пецярбурга

  • 3
  • 1:23

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30-31 мая наведаў Санкт-Пецярбург, дзе прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 300-годдзя горада. Беларускі лідар прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, пасля завяршэння якой адбылася кароткая размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляў з польскім лідарам Аляксандрам Квасьнеўскім, кіраўнікамі Арменіі, Украіны, Казахстана. Адбыліся размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэм’ер-міністрамі Італіі і Канады Сільвіа Берлусконі і Жанам Крэцьенам. 

У гутарцы са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа абмеркаваны перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і маючыя адбыцца кантакты на вышэйшым узроўні. З Прэм'ер-міністрам Японіі Дзюн'іціра Каідзумі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама аховы навакольнага асяроддзя. Канструктыўная размова адбылася таксама паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Мальты Эдвардам Фенекам Адамі.