Урачысты сход у гонар Дня Незалежнасці, уручэнне першых у гісторыі краіны ўзнагарод "Герой Беларусі"

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, які прайшоў 2 ліпеня 2001 года ў Палацы Рэспублікі. Ён падкрэсліў, што Беларусь адбылася як самастойная, суверэнная дзяржава, высокаразвітая ў сацыяльна-эканамічным, навуковым і культурным плане.

Напярэдадні галоўнага свята краіны Прэзідэнт уручыў узнагароды заслужаным людзям, упершыню ў гісторыі суверэннай дзяржавы ўдастоеным ганаровага звання "Герой Беларусі". Высокай узнагародай былі адзначаны генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання "БелАЗ" - дырэктар Беларускага аўтамабільнага завода Павел Марыеў, старшыня праўлення калектыўнага прадпрыемства - агракамбіната "Сноў" Нясвіжскага раёна Міхаіл Карчміт і старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Кастрычнік" Гродзенскага раёна Віталь Крамко. Пасмяротна званне "Герой Беларусі" прысвоена былому старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Дубко.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны і медалі прадстаўнікам працоўных калектываў, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя.