Урачыстае мерапрыемства з нагоды 75-годдзя Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 снежня 1995 года прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (цяпер БНТУ). Кіраўнік дзяржавы павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў з гэтым юбілеем.
Пераадоленне крызісу і эканамічнае адраджэнне на базе перадавых тэхналогій Аляксандр Лукашэнка назваў галоўнай задачай як на бліжэйшыя гады, так і на больш далёкую перспектыву.