Тэлефонныя размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня правёў тэлефонныя размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

    Раніцай Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.

    У другой палове дня адбылася тэлефонная размова з Нурсултанам Назарбаевым. Абмеркавалі міжнародную абстаноўку, сітуацыю ў рэгіёне і беларуска-казахстанскія адносіны.