Тэлефонныя размовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка правёў тэлефонныя размовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Бакі традыцыйна абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні. Галоўнай тэмай абедзвюх тэлефонных размоў стала сітуацыя ў Нагорным Карабаху.