Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам

    Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ў панядзелак 28 лютага.

    Галоўнай тэмай размовы сталі падзеі ў цэнтры Еўропы і ў сувязі з гэтым пытанні вайны і міру.

    У дэталях беларускі і турэцкі лідары абмеркавалі канфлікт ва Украіне, а таксама расійска-ўкраінскія перагаворы, якія пачаліся 28 лютага ў Беларусі, і нацэленасць на садзейнічанне мірнаму працэсу.

    Прэзідэнт Турцыі заявіў аб гатоўнасці ўсяляк садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што гэта пазіцыя поўнасцю супадае з беларускай.

    Акрамя таго, значную частку часу ў размове, якая доўжылася больш за гадзіну, удзялілі пытанням санкцыйнай палітыкі з боку Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі.