Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам адбылася 10 жніўня.
Як адзначыў таджыкскі лідар, з самай раніцы ён сам прымае шматлікія віншаванні з перамогай яго беларускага сябра на прэзідэнцкіх выбарах. Ну а Беларусь і яе Прэзідэнта ад усёй душы віншуе таджыкскі народ.
Эмамалі Рахмон перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя пажаданні і шчырыя словы падтрымкі.
Закранулі ў размове прэзідэнты і тэмы развіцця двухбаковых адносін, адзначыўшы насычанае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Душанбэ, адкрыты і даверны характар узаемадзеяння па ўсіх магчымых напрамках.