Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адбылася 10 жніўня па ініцыятыве азербайджанскага боку.
Ільхам Аліеў выказаў самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў сувязі з пераканаўчай перамогай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, падкрэсліўшы, што ў Азербайджане асабліва цэняць дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам брацкай Беларусі.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках. Прэзідэнты выказалі ўпэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і ў далейшым будуць паспяхова развівацца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах.