Тэлефонная размова з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам
Позна вечарам 30 ліпеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
У цэнтры ўвагі была сітуацыя ў Беларусі і Расіі. Акцэнт у час размовы быў зроблены на тэматыцы міжканфесійных адносін. І, вядома, абмеркавалі субяседнікі стан спраў у Цэркві ў цэлым.