Тэлефонная размова з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель адбылася вечарам 15 лістапада. Доўжылася размова амаль 50 хвілін.

    У час размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай граніцах.

    Падрабязна ў размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на граніцы. І яшчэ адзін важнейшы аспект, які Прэзідэнт Беларусі і в.а. канцлера Германіі абмеркавалі падрабязна, - гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі.

    Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.