Тэлефонныя перагаворы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны
На працягу апошніх двух дзён Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў насычаныя тэлефонныя перагаворы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны.
13 жніўня двойчы адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнты Беларусі і Расіі глыбока абмеркавалі функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах увядзення Расійскай Федэрацыяй эмбарга на шэраг катэгорый замежнай прадукцыі і звязаныя з гэтым пытанні транзіту забароненага грузу праз Беларусь.
Пільную ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі таксама сітуацыі ва Украіне ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам і забаронай на ўвоз асобных тавараў з Украіны ў Расійскую Федэрацыю.
Прэзідэнт Расіі падрабязна праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб праблемах, што ўзніклі з дастаўкай гуманітарнага грузу насельніцтву, якое пражывае на ўкраінскіх тэрыторыях, дзе вядуцца баявыя дзеянні.
Адной з цэнтральных тэм чарговы раз стала ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны. Прэзідэнт Беларусі даўно прапанаваў правесці яе ў Мінску, каб абмеркаваць тыя праблемы, якія могуць узнікнуць у Украіны з Мытным саюзам у сувязі з падпісаннем Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС і існуючай там канфрантацыяй. Аб прапрацоўцы такой ідэі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню публічна заявіў на сустрэчы з лідарамі кампартый Расіі і Украіны Генадзем Зюганавым і Пятром Сіманенкам.
Да пытання правядзення такой сустрэчы кіраўнікі дзяржаў ужо звяртаюцца не першы раз. Абмяркоўваючы яе магчымы фармат, прэзідэнты Беларусі і Расіі падкрэслілі, што ў ёй могуць прыняць удзел і іншыя зацікаўленыя бакі.
Тэма будучай сустрэчы стала прадметам абмеркавання ў тэлефоннай размове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, якая таксама адбылася 13 жніўня.
Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў сваіх калег аб праведзенай напярэдадні позна вечарам тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Акрамя пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі таксама ўзаемаадносіны Украіны з Мытным саюзам і магчымы фармат, а таксама месца правядзення сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны.
У ходзе праведзеных перагавораў прэзідэнты дамовіліся прадоўжыць актыўныя кантакты па акрэсленых актуальных пытаннях.