Тэлефонныя размовы з замежнымі лідарамі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 30 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў.

    Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане. Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане.

    Перш-наперш гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі. Крыху пазней запланавана размова з калегам з Узбекістана.

    Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве. Дата была ўзгоднена кіраўнікамі дзяржаў у час сённяшняй тэлефоннай размовы.

    У час сустрэчы прэзідэнты яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.