Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з днём нараджэння.

    Таксама Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў комплексна абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Узбекістана - не толькі ў двухбаковым, але і шматбаковым фарматах.

    Так, Беларусь разглядае Узбекістан як ключавога партнёра ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі і гатова аказваць яму ўсямерную падтрымку ў ЕАЭС, забяспечваючы поўнафарматнае ўключэнне эканомікі краіны ў кааперацыю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Ішла ў размове гаворка і аб падтрымцы Узбекістанам беларускай заяўкі ў членства Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

    Закранаючы двухбаковае эканамічнае ўзаемадзеянне, прэзідэнты перш за ўсё адзначылі рост тавараабароту. У студзені-маі бягучага года захоўваецца яго дадатная дынаміка ($147,4 млн, або 130,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года).

    Перспектыў развіцця супрацоўніцтва, як было адзначана, больш чым дастаткова - гэта нарошчванне ўзаемных паставак запатрабаванай на рынках дзвюх краін прадукцыі, пашырэнне кааперацыі, стварэнне новых сумесных вытворчасцей. Абмеркаваць усе канкрэтныя напрамкі паглыблення ўзаемадзеяння кіраўнікі дзяржаў дамовіліся ў верасні ў час сустрэчы ў Самаркандзе на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

    Яшчэ адной тэмай размовы прэзідэнтаў стала сітуацыя ў Каракалпакстане, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі адносна падзей, якія там адбыліся.

    Ну а галоўным чынам размова прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана датычылася перспектыў развіцця адносін паміж дзвюма краінамі.