Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву і павіншаваў яго з пераканаўчай перамогай на выбарах, пажадаўшы поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэматыку двухбаковых адносін, адзначыўшы іх высокі ўзровень і дынамічнае развіццё. Разам з тым Беларусь і Узбекістан маюць добрыя перспектывы для яшчэ большага паглыблення супрацоўніцтва ў розных сферах.