Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 30 ліпеня.

    Галоўнай тэмай абмеркавання сталі беларуска-сербскія адносіны - на цяперашнім этапе і ў перспектыве. У прыватнасці было адзначана, што ёсць усе ўмовы для таго, каб на практыцы пераўтварыць высокі ўзровень палітычных кантактаў у рэальныя эканамічныя паказчыкі.

    У сувязі з гэтым бакі чакаюць завяршэння электаральнай кампаніі ў Беларусі, каб сустрэцца і дамовіцца пра  будучую сумесную работу і праекты.

    Аляксандр Вучыч таксама пацікавіўся здароўем беларускага лідара, адрасаваўшы самыя добрыя пажаданні.